З СІЗА КДБ вызвалілі спецназаўца з Мар’інай Горкі і смаргонскага памежніка

З СІЗА КДБ вызвалілі спецназаўца з Мар’інай Горкі і смаргонскага памежніка

З СІЗА КДБ вызвалілі спецназаўца з Мар’інай Горкі Вячаслава Дукшта і намесніка начальніка па ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада Іллю Грэка. Адбылося гэта яшчэ 31 сакавіка, інфармуюць праваабаронцы. Згаданыя асобы — фігуранты справы аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў”, яны былі затрыманыя 21 сакавіка.

Як вядома, 31 сакавіка на волю быў выпушчаны Сяргей Барсток, а 1 красавіка выйшлі на волю маладафронтаўцы Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і Уладзімір Яроменак. У спісе затрыманых па згаданай справе застаецца 21 чалавек. Вядома, што 10-ці з іх выставілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 293 КК “Масавыя беспарадкі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі