Z-расіяне спадзяюцца на мабілізацыю ў РФ — але гэта далёка не рэцэпт перамогі

Мабілізаваныя ў так званай "ДНР" / РИА Новости
Мабілізаваныя ў так званай "ДНР" / РИА Новости

Расійскія Z-блогеры ледзь не пасыпаюць свае галовы попелам пасля таго, як УСУ на харкаўскім кірунку адваявалі значную частку ўкраінскай тэрыторыі (і працягваюць наступаць). Цяпер ужо не толькі ад баевіка Стралкова, але і ад іншых прапагандыстаў усё мацней і часцей гучыць крытыка на адрас расійскага камандавання, а разам з ёй і патрабаванне пачаць мабілізацыю расіян для вайны ва Украіне.

Вось толькі Пуцін не спяшаецца ставіць цывільных пад ружжо. На думку эксперта па пытаннях бяспекі Івана Варчанкі, магчымая мабілізацыя — гэта бікфордаў шнур да вельмі многіх працэсаў у Расіі, негатыўных для Пуціна, для яго рэжыму. Негатыўных працэсаў, якія каталізуюць унутраныя пратэсты, рэвалюцыі, бунты.

— Бо мабілізацыя закране кожную [расійскую] сям'ю, расказвае эксперт. — І тады яны вельмі моцна задумаюцца пра тое, што наогул робяць на вайне. Таму, вядома, у Крамлі не ідуць на ўсеагульную мабілізацыю і стараюцца ўсякімі схаванымі формамі гэтай мабілізацыі зацягнуць усё больш смяротнікаў у расійскае войска.

Z-россияне уповают на мобилизацию в РФ — но это далеко не рецепт победы
Мабілізаваныя з "ДНР", сакавік 2022 года / Reuters

Няма каму навучаць мабілізаваных

Але дапусцім, што іншага выйсця расійскае найвышэйшае вайсковае кіраўніцтва не знойдзе і мабілізацыя пачнецца. Ці дапаможа гэта Расіі перахапіць ініцыятыву ў вайне?

Z-россияне уповают на мобилизацию в РФ — но это далеко не рецепт победы

— Я цалкам дапускаю, што ім [камандаванню РФ] прыйдзе ў галаву ідэя абвясціць частковую мабілізацыю і прызваць 50 тысяч чалавек. Гэта таксама будзе сур'ёзная сіла, кажа ваенны аглядальнік Руслан Лявіеў. — Але нават калі заўтра абвесцяць мабілізацыю, хуткага эфекту гэта не дасць. Трэба мінімум некалькі месяцаў, каб усё падрыхтаваць, узброіць і адправіць на лінію фронту.

Так, нават пры страчаным моманце, калі мабілізацыю правядуць, асабліва ўсеагульную, то гэта сур'ёзна паўплывае на сітуацыю на лініі фронту. Гэта дапаможа Расіі, але мы не гаворым, што Расія пасля гэтага аўтаматычна пераможа, захопіць Кіеў ці яшчэ што-небудзь.

Z-россияне уповают на мобилизацию в РФ — но это далеко не рецепт победы
Мабілізаваны ў "ЛНР" з вінтоўкай Мосіна, люты 2022 года / ТАСС

— У тэорыі мабілізацыя, калі б яна праводзілася правільна, загадзя, то, вядома ж, яна выратавала б сітуацыю для Расіі, — працягвае Руслан Лявіеў. — Цяпер фактычна мы бачым, што момант прапушчаны.

Дапусцім, калі заўтра абвесцяць усеагульную мабілізацыю, то хто будзе навучаць мабілізаваных? Усе афіцэры, якія ёсць у расійскага войска, якія павінны былі быць у гэтым выпадку на палігонах, рыхтавацца да прыбыцця мабілізаваных, рыхтавацца да іх далейшага навучання, — гэтых афіцэраў няма. Яны ўсе былі сфармаваны ў батальённыя тактычныя групы і адпраўлены на лінію фронту.

Тэхнікі досыць, узброіць можна. Але афіцэраў для навучання (і асабліва для камандавання гэтымі новымі групамі) няма. Недастаткова проста сабраць натоўп людзей і адправіць іх у бой. Трэба паставіць кагосьці на чале. Дасведчанага чалавека, пажадана афіцэра. Нястача малодшага каманднага складу першапачаткова была ў расійскай арміі яшчэ да 24 лютага. Цяпер гэтая нястача адчуваецца значна вастрэй. Усе яны [дасведчаныя вайскоўцы] ўжо былі задзейнічаны на лініі фронту, частка з іх загінула. А каб былі яшчэ для камандавання мабілізаванымі — такіх людзей няма.

Нагадаем, што ў канцы жніўня Пуцін падпісаў указ, па якім штатную колькасць Узброеных сіл Расіі плануюць павялічыць на 137 тысяч чалавек — да 2,04 мільёна. Пра ўсеагульную або частковую мабілізацыю расіян для вайны з Украінай на афіцыйным узроўні абвешчана не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі