З прыгранічных рэгіёнаў Белгародскай вобласці Расіі эвакуіруюць дзяцей

Жыхары горада Шабекіна /@vvgladkov
Жыхары горада Шабекіна /@vvgladkov

Сітуацыі ў горадзе Шабекіна пагаршаецца, напісаў сёння раніцай губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. У выніку апошняга абстрэлу пацярпелі чатыры чалавекі. Дваіх забралі ў бальніцу. Адзін мужчына ў цяжкім стане, у яго асколачныя раненні шыі і спіны. У жанчыны асколачныя раненні рукі і перадплечча. Яшчэ дзве пацярпелыя ад шпіталізацыі адмовіліся.

Улады вобласці прынялі рашэнне вывезці з прыгранічных Шабекінскага і Грайваранскага акругаў дзяцей. "Сёння першыя трыста дзяцей будуць адпраўленыя ў Варонеж", — паведаміў Гладкоў.

У апошні час Шабекіна і іншыя прыгранічныя населеныя пункты Белгародскай вобласці знаходзяцца пад абстрэлам, але федэральныя ўлады не прымаюць ніякіх сур'ёзных мер, каб абараніць мясцовых жыхароў. Назву "Шабекіна" паставілі ў "стоп-ліст" у сацсетках расійскага Першага канала, і любыя спробы мясцовых жыхароў папрасіць аб дапамозе ні да чаго не прыводзяць — паведамленні выдаляюцца.

Ініцыятарам гэтай вайны, нагадаем, была Расія. Яна напала на Украіну 24 лютага 2022 года. І толькі ў траўні атакавала сталіцу Украіны Кіеў 17 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі