З мінскай школы эвакуявалі больш за 800 чалавек
![Усіх вучняў вывелі з будынка яшчэ да прыезду ратавальнікаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/paz11.jpg.webp?itok=DAjZVJwK)
Усіх вучняў вывелі з будынка яшчэ да прыезду ратавальнікаў / t.me/mchs112by/
З мінскай школы № 218 па вуліцы Ясеніна эвакуявалі больш за 800 чалавек (у тым ліку 772 вучні). Здарэнне адбылося ўдзень 12 сакавіка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, на трэцім паверсе будынка ўзнікла ўзгаранне. Яго самастойна пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля ліквідавала настаўніца хіміі. У выніку ніхто не пацярпеў. Прычыны ўзгарання цяпер высвятляюцца.
![З мінскай школы эвакуявалі больш за 800 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Paz112.jpg.webp?itok=ZHAEHVym)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.