З мінскай школы эвакуявалі амаль 700 чалавек

Каля 10-й гадзіны раніцы 2 лютага з'явіліся звесткі, што ў мінскай школе №180 невядомы чалавек распыліў слёзацечны газ з газавага балончыка.

Адміністрацыя школы яшчэ да прыезду ратавальнікаў эвакуявала 695 навучэнцаў і настаўнікаў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Супрацоўнікі МНС выявілі меркаваную крыніцу, адкуль даносіўся пах газу, — гэта мужчынская прыбіральня на другім паверсе школы.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі