З Мінска ў Савет ЕС адправілі скрынкі з мільёнам подпісаў

З Мінска ў Савет ЕС адправілі скрынкі з мільёнам подпісаў

З Мінска ў Савет ЕС адправілі скрынкі з 1 мільёнам 130 тысячамі подпісаў работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў супраць санкцый. Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі заяўляе, што Еўрасаюз увёў санкцыі "неабгрунтавана" і "незаконна", і беларусы з гэтай нагоды пратэстуюць. На фота ФПБ можна пабачыць скрынкі з подпісамі.

У Федэрацыі прафсаюзаў сцвярджаюць, што збор подпісаў адбываўся "абсалютна адкрыта, празрыста і на добраахвотнай аснове". Там абураныя "галаслоўнай заявай прадстаўніка Еўрасаюза ў Беларусі", што на працоўных быў ціск, каб прымусіць паставіць подпіс. ФПБ чакае пацверджання.

Як вядома, ЕС увёў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, юрыдычных асоб за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, за гвалт супраць мірных пратэстоўцаў, парушэнне правоў чалавека, за фінансаванне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

З Мінска ў Савет ЕС адправілі скрынкі з мільёнам подпісаў
Не шкада адпраўляць? / 1prof.by
З Мінска ў Савет ЕС адправілі скрынкі з мільёнам подпісаў
1prof.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі