З лістапада пачнуць абмеркоўваць кампенсацыі Беларусі з-за падатковага манеўра

З лістапада пачнуць абмеркоўваць кампенсацыі Беларусі з-за падатковага манеўра

З 1 лістапада пачнецца абмеркаванне кампенсацый для беларускай эканомікі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне ў Расіі. Першая сустрэча плануецца на ўзроўні віцэ-прэм'ераў.

"Пакуль існуючы механізм пастаўкі прадугледжвае пэўнае льгатаванне кошту нафты. Гэта добра для бюджэту, добра для прадпрыемстваў", — сказаў віцэ-прэм'ер Ляшэнка, паведамляе БелТА.

Пасля завяршэння падатковага манеўру ў Расіі, калі ў Беларусь будзе пастаўляцца нафта без кампенсацый, будуць разглядацца варыянты аб дыверсіфікацыі паставак.

Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду шукаць альтэрнатыўныя расійскім пастаўкі нафты. Беларусь ужо атрымлівала нафту з Венесуэлы і Ірана.

У Расіі ў межах завяршэння падатковага манеўру ў нафтавай галіне будуць прадугледжаныя ўнутраныя механізмы кампенсацый — бюджэтныя субсідыі нафтавым кампаніям. У Беларусі такога механізму цяпер няма. На перамовах абмяркуюць, як уніфікаваць гэтыя падыходы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі