З Крамля верталёт "эвакуяваў" невядомых людзей (відэа)

З Крамля верталёт "эвакуяваў" невядомых людзей (відэа)

У чацвер з тэрыторыі Крамля ў Маскве верталёт "эвакуяваў" невядомых людзей. На відэа, якое з'явілася ў Twitter, можна пабачыць некалькі фігур у сетцы. Аднак невядома, ці гэта былі жывыя людзі, ці манекены.

Агулам у паветра падняліся два верталёты Мі-8, але толькі адзін меў груз. Яны паляцелі ў бок станцый метро "Навакузнецкая" і "Павелецкая".

Пазней з'явілася больш якаснае відэа, на якім можна разглядзець у сетцы ўзброеных людзей.

У Федэральнай службе аховы Расіі спачатку адмовіліся ад каментароў, толькі сказалі, што верталёты над Масквой лятаюць не першы раз. "Гэта наша праца, да народа гэта ніяк не адносіцца", — сказаў неназваны афіцэр. Пазней было паведамлена пра вучэнні. Аднак невядома, ці ўдзельнічалі ў іх людзі ці гэта ўсё ж былі манекены.