З інстаграма Насты Рыбкі зніклі фота з расійскім віцэ-прэм’ерам

З інстаграма Насты Рыбкі зніклі фота з расійскім віцэ-прэм’ерам

У інстаграме Насты Рыбкі, чые фота сталі адной з важных частак расследавання фонда Аляксея Навальнага наконт карупцыйных схемаў у расійскім урадзе, выдаленая частка здымкаў. Напрыклад, там цяпер няма фота расійскага віцэ-прэм’ера Сяргея Прыходзькі, а са здымкаў з бізнэсменам Алегам Дэрыпаскай застаўся толькі адзін.

Апроч таго, Наста Рыбка (сапраўднае імя — Настасся Вашукевіч) завяла другі акаўнт на выпадак, калі першы “усё ж закрыюць”.

Расследаванне Фонда барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выйшла 8 лютага. Фонд суаднес фота з інстаграма з кнігай Вашукевіч, а таксама з дадзенымі па перасоўванні яхты і самалётаў Дэрыпаскі. Гэтыя звесткі дазволілі Навальнаму зрабіць высновы, што Дэрыпаска і Прыходзька адпачывалі на яхце разам з супрацоўніцамі эскорт-агенцтва і, верагодна, вялі на ёй перамовы.

Алег Дэрыпаска падаў на Вашукевіч у суд праз публікацыю яго прыватных здымкаў. Пасля гэтага Усць-Лабінскі раённы суд загадаў закрыць доступ да расследавання Фонда барацьбы з карупцыяй. Раскамнагляд звярнуўся да некалькіх СМІ з патрабаваннем выдаліць з публікацыяў пра расследаванне фота і відэа, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі