З фуры падчас руху скралі 1140 бутэлек гарэлкі

З фуры падчас руху скралі 1140 бутэлек гарэлкі

З фуры, якая ехала з горада Клімавічы Магілёўскай вобласі ў Мінскі раён, падчас руху скралі 1140 бутэлек гарэлкі. Страты склалі больш за 49 мільёнаў рублёў.

Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці інфармуе, што 22 лютага ў міліцыю звярнуўся 38-гадовы кіроўца, жыхар Шчучына. Паводле яго слоў, ён выехаў увечары 21 лютага. Знікненне грузу заўважыў раніцай у панядзелак, калі прыехаў у лагістычны цэнтр у аграгарадок "Бальшавік". Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі