З філфака БДУ сышла прафесарка, якая выступала супраць гвалту сілавікоў
![З філфака БДУ сышла прафесарка, якая выступала супраць гвалту сілавікоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kozhynava-1512-2.jpg.webp?itok=LrElXdh4)
З філалагічнага факультэта БДУ сышла прафесарка Алла Кожынава. У 2020-м яна ўдзельнічала ў відэазвароце факультэта супраць гвалту сілавікоў.
Яе звольнілі па пагадненні бакоў. "Мяне сёння звольнілі, застаўся толькі медаль за 33 гады працы", — цытуюць у СМІ словы навукоўцы.
Кожынава — прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Яна вядомая навукоўца ў галіне паланістыкі.
Кожынава працавала на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філфака БДУ з 1988 года. Яна арганізоўвала шматлікія міжнародныя навуковыя канферэнцыі па актуальных праблемах польскай мовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.