З брэсцкім “Дынама” падпісаў кантракт аўстрыйскі футбаліст Сандро Готал

З брэсцкім “Дынама” падпісаў кантракт аўстрыйскі футбаліст Сандро Готал

З брэсцкім “Дынама” падпісаў кантракт аўстрыйскі футбаліст Сандро Готал. Ён разлічаны на два гады, інфармуе прэс-служба дынамаўцаў.

Апошняй камандай 26-гадовага форварда была харвацкая каманда “Істра 1961”. Цікава, што раней Готал гуляў у польскім клубе “Пяст”, які трэніраваў Радаслаў Латал, цяперашні галоўны трэнер брэсцкага “Дынама”. Таксама аўстрыец быў аднаклубнікам брэсцкага дынамаўца Арцёма Мілеўскага ў час яго выступлення за “Хайдук”.

У чацвер, 18 студзеня, разам з камандай Сандро Готал паляцеў на збор у Турцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі