Вы тут

З Беларусі за ўдзел у акцыі пратэсту выслалі ўкраінца, за ім паедзе сям'я

Яўген Кірычэнка і яго сям'я / TUT.by

З Беларусі за ўдзел у акцыі пратэсту выслалі 34-гадовага ўкраінца ("у інтарэсах абароны грамадскага парадку"). Яму на тры гады забаранілі ўезд у нашу краіну і анулявалі дазвол на сталае пражыванне, паведамляе прэс-служба пракуратуры Гомельскай вобласці.

Як паведамляе TUT.by, гаворка ідзе пра Яўгена Кірычэнку, які з жонкай Марыяй і сынам Кірылам у 2014-м прыехаў у нашу краіну з Данецкай вобласці. Пасля яго высылкі за ім паедзе і сям'я.

Украінец быў затрыманы 11 жніўня ў Гомелі. Яго жонка кажа, што ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту муж не ўдзельнічаў. Тым не менш, яго адправілі на 12 сутак за краты. Але праз тры дні выпусцілі. Мужчына скардзіўся, што яго моцна білі. Ён зняў пабоі і напісаў заяву ў Следчы камітэт. А ў верасні яго выклікалі ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, паведамілі пра рашэнне аб высылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.