Вы тут

З Беларусі выслалі двух расіян, якіх называюць бытавымі скандалістамі

sb.by

З Беларусі выслалі двух расіян, якіх называюць бытавымі скандалістамі. Абодва мужчыны жылі ў Маладзечне. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, мясцовая жыхарка на працягу дня двойчы выклікала міліцыю, скардзілася на 31-гадовага сужыцеля, які спрабаваў яе "выхоўваць". У выніку яго затрымалі, склалі адміністрацыйныя пратаколы за сямейныя скандалы і супраціўленне міліцыянеру. Штраф — 120 рублёў. Паколькі раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і ўгон, было прынятае рашэнне пра яго высылку з Беларусі з забаронай вяртацца на працягу шасці месяцаў.

Аднак расіянін не выехаў добраахвотна ў Расію, хаваўся, вярнуўся да той жа жыхаркі Маладзечна. Пасля чарговага скандалу яна зноў выклікала міліцыю. На гэты раз замежнік трапіў у ізалятар часовага ўтрымання, яго чакае прымусовая дэпартацыя.

Высылаюць з Беларусі і 29-гадовага грамадзяніна Расіі, які таксама жыў у Маладзечне. Высветлілася, што на радзіме ён ухіляўся ад службы ў войску. У нашай краіне мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што распіваў алкаголь у грамадскіх месцах, а таксама за "сямейна-бытавы канфлікт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.