Вы тут

З Беларусі ў Расію везлі яблыкі пад выглядам каменнай ваты

Яблыкі пад прыкрыццём каменнай ваты

З Беларусі ў Расію везлі яблыкі пад выглядам "тавару прыкрыцця" — уцяпляльніка з каменнай ваты. Пра гэта паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях. 15-19 ліпеня ў гэтых рэгіёнах затрымалі 12 грузавікоў з яблыкамі з Беларусі, на якія не было неабходных фітасанітарных сертыфікатаў і іншых суправаджальных дакументаў. Пад каменную вату былі замаскіраваныя дзве партыі. 19 ліпеня на Браншчыне знішчылі амаль 20 тон яблык невядомага паходжання.

Як вядома, забарона на пастаўкі яблык з Беларусі ў Расіі дзейнічае з 12 красавіка. Аднак з 24 ліпеня яе адмяняюць.