З Беларусі ў Кітай урачыста адправілі першы цягнік з торфам

Першы беларускі торф для КНР / rw.by
Першы беларускі торф для КНР / rw.by

З Беларусі ў Кітай адправілі першы цягнік з торфам, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі. У чацвер урачыстая цырымонія прайшла ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Адпраўлена 1,2 тысячы тон грузу.

Ва ўмовах заходніх санкцый для Беларускай чыгункі кітайскі накірунак стаў адным "з найбольш перспектыўных". Калі за 2021 год з Беларусі ў Кітай адправілі 151 кантэйнерны цягнік, дык у студзені-жніўні 2022-га — 605.

З Беларусі ў Кітай урачыста адправілі першы цягнік з торфам
rw.by
З Беларусі ў Кітай урачыста адправілі першы цягнік з торфам
З Беларусі ў Кітай урачыста адправілі першы цягнік з торфам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі