З Балгарыі ў Беларусь экстрадавалі хакера (відэа)

З Балгарыі ў Беларусь экстрадавалі хакера (відэа)

З Балгарыі ў Беларусь экстрадавалі хакера (гэта 13-я экстрадыцыя ў нашу краіну з пачатку года). Мужчыну абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай сістэмы аднаго з беларускіх банкаў.

Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, мужчына трапіў у пошук па лініі Інтэрпола ў жніўні 2017 года. Неўзабаве пасля гэтага яго затрымалі ў Балгарыі. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, летам 2016-га група хакераў узламала камп’ютарную сістэму аднаго з банкаў. З дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння зламыснікі атрымалі магчымасць дыстанцыйна кіраваць банкаматамі. За некалькі гадзін з 27 банкаматаў у Мінску, Магілёве і Віцебску былі знятыя 527 тысяч долараў, 67,5 тысячы еўра і амаль 109 тысяч беларускіх рублёў.

Затрыманы ў Балгарыі мужчына абвінавачваецца ў крадзяжы, здзейсненым шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў буйным памеры і ў складзе арганізаванай групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі