З адменай ільгот "зайцоў" сталі менш штрафаваць — Мінсктранс

У снежні мінулага года скарацілася колькасць аштрафаваных безбілетнікаў у мінскім транспарце. І гэта пры тым, што колькасць кантралёраў павялічылася ўдвая, а транспартнікі збіраліся больш пільна высочваць безбілетнікаў.

Тым не менш у параўнанні з лістападам, у снежні колькасць аштрафаваных "зайцоў" зменшылася больш чым на 900 чалавек. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар Агенцтва КУП “Мінсктранс” Васіль Лаўрыновіч.

“За 2007 год аштрафавана 89 тысяч 815 чалавек, за снежань — 8110, а ў лістападзе было 8970. У лістападзе больш працоўных дзён, а ў снежні больш выхадных, верагодна, таму штрафаў было менш”.


Магчымы і такі варыянт, што некаторыя "зайцы" па просту перасталі плаціць за праезд.

Тым часам начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення “Мінсктранса” Ганна Міхайлоўская паведаміла Еўрарадыё, што ў снежні прыбыткі транспартнікаў ад продажу праязных у Мінску павялічыліся на 10%, а ад продажу квіткоў на прыгарадны транспарт толькі на 1%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі