Вы тут

З 10 тысяч стужак "Беларусьфільма" сёлета аблічбавалі "больш за 50"

Кадр з сюжэта

"Больш за 50" кінастужак з архіву "Беларусьфільма" было пераведзена "ў лічбу" за 2019 год. Пра гэта тэлеканалу "Беларусь 1" распавёў вядучы спецыяліст па лічбавых кінатэхналагічных працэсах Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Валерый Грашэўскі:

"За гэты год падрыхтавалі, адсканавалі больш 50 фільмаў. Яны ўжо былі пераведзеныя ў новы лічбавы фармат. Ліст чакання вельмі вялікі. Першы фільм, які мы робім, гэта "Не пакідай", які мы выпусцім да нашага Дня кіно. Ён выйдзе на Youtube-канале. Далей будзем узгадняць спіс з тэлевізійнымі каналамі".

Адлічбоўванне кінастужак на "Беларусьфільме" лічаць стратэгічным напрамкам. Агулам у архівах кінастудыі захоўваецца амаль 10 тысяч фільмаў. Калі тэмп у 50 адзінак за год захаваецца, дык аблічбаванне архіву зацягнецца на 200 гадоў.

Сюжэт выйшаў напярэдадні Дня беларускага кіно, які адзначаецца 17 снежня. Сёлета, дарэчы, "Беларусьфільм" адзначае сваё 95-годдзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.