Вы тут

З 1 верасня кіроўцам не трэба будзе мець пры сабе папяровую страхоўку

neg.by

З 1 верасня кіроўцам у Беларусі не трэба будзе мець пры сабе папяровую страхоўку. Дамовы абавязковага аўтастрахавання дазволяць афармляць праз інтэрнэт (на сайце той жа страхавой кампаніі). Сэрвіс будзе працаваць кругласуткава і без выхадных. Кіроўца ўвядзе неабходныя дадзеныя, здзейсніць аплату за страхоўку і атрымае на электронную пошту візуальную форму дамовы. Раздрукоўваць яе неабавязкова. Даішнікі правераць наяўнасць страхоўкі ў базе па нумары аўтамабіля. Адзначаецца, што дзейнічаць электронны варыянт страхоўкі будзе толькі ўнутры краіны, інфармуе minsknews.by.

Новаўвядзенне стане магчымым пасля зменаў у страхавым заканадаўстве, якія пачнуць дзейнічаць у пачатку восені.