Вы тут

Юрый Жыгамонт выдаў кнігу пра свае падарожжы па Беларусі

Юрый Жыгамонт / З архіву Еўрарадыё

У падарожніка-дылетанта Юрыя Жыгамонта выйшла кніга "Мястэчкі і вёскі Беларусі". Пра гэта ён паведаміў у сацсетках. Жыгамонт — аўтар і вядучы папулярнай перадачы "Падарожжа з Жыгамонтам" (на беларускім тэлебачанні яна выходзіла пад назвамі "Падарожжа дылетанта", "Прыгоды дылетанта" і "Новыя прыгоды дылетанта"). Ён наведваў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіў багатую на падзеі гісторыю.

У гэтым своеасаблівым нататніку вандроўніка знайшлося месца і для казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем самых розных вёсак і мястэчак па ўсёй нашай краіне. Набыць "Мястэчкі і вёскі Беларусі" можна ў мінскай краме "Акадэмкніга".

Вокладка кнігі / vk.com/zhyhamont

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.