Юрый Вяргейчык абраны генсекам Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола"

Юрый Вяргейчык абраны генсекам Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола"

4 траўня Юрый Вяргейчык быў абраны на пасяджэнні выканкама генсекам Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", інфармуе сайт pressball.by. На гэтай пасадзе ён змяніў Сяргея Сафар'яна, які таксама з'яўляецца першым намеснікам старшыні АБФФ. Сафар'ян дагэтуль сумяшчаў пасады. Пра тое, што ён застанецца толькі першым намеснікам, стала вядома ў сярэдзіне красавіка.

Вяргейчыку 50 гадоў. У мінулым ён — беларускі футбаліст, выступаў за мінскае "Дынама", "Дынама-93", салігорскі "Шахцёр", за бельгійскі "Моленбек" і нямецкі "Ален", за нацыянальную зборную Беларусі. З 2001-га пачаў трэнерскую кар'еру, быў памочнікам галоўнага трэнера "Шахцёра", яго галоўным трэнерам, а з 2010-га з'яўляецца дырэктарам клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі