Юрася Губарэвіча цкуюць за калаж у "Фэйсбуку": што адбываецца?

Юрася Губарэвіча цкуюць за калаж у "Фэйсбуку": што адбываецца?

Лідара руху "За свабоду!" Юрася Губарэвіча цкуюць у "Фэйсбуку" за жарт пра апазіцыйныя праймерыз і пуск лініі па вытворчасці беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Палітык апублікаваў у сваім акаўнце мемасік па старым узоры: "нешта здаровага чалавека vs нешта курца". Яго чытачам гэта вельмі не спадабалася.

На першай карцінцы — апазіцыйныя палітыкі, якія дамовіліся пра арганізацыю праймерыз для выбараў "адзінага кандыдата" на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. На другой — Аляксандр Лукашэнка, чыноўнікі і дзяржупраўленцы, якія сімвалічна запускаюць "смярдзючы завод" — Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат.

Юрася Губарэвіча цкуюць за калаж у "Фэйсбуку": што адбываецца?
І праўда, прычым тут курцы? )

"А ў чым у вас здаровага чалавека?", "Дык а прычым тут курцы?", "Пазорышча", "Няўжо вы шчыра лічыце, што верхняе фота хоць крыху менш убогае за ніжняе?", "Нікчэмнасць [карцінкі] зашкальвае і трапна дыягнастуе беларускую апазіцыю" — самае бяскрыўднае, што напісалі ў каментарах.

А як вам карцінка? Давайце абмяркуем у нашых сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", "Тэлеграм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі