Вы тут

Youtube заблакаваў фільм "Купала" — за парушэнне аўтарскіх правоў

Так выглядае спасылка на стужку "Купала" на Youtube

Сэрвіс Youtube заблакаваў фільм "Купала" — за парушэнне аўтарскіх правоў. Скаргу падаў "Беларусьфільм" як праваўладальнік кінастужкі.

Біяграфічны мастацкі фільм "Купала" быў зліты ў інтэрнэт у верасні 2020-га — у чарнавой версіі, па-пірацку. У лістападзе таго ж года прэм'ера стужкі адбылася ў Маскве. 

Беларускія гледачы дагэтуль так і не пабачылі адзін з самых шумных за апошнія гады кінапраектаў "Беларусьфільма". Калі ў іх з'явіцца магчымасць пабачыць фільм афіцыйна, прагназаваць складана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.