“Ён у адпачынку”: у ГрДМУ не пацвярджаюць звальненне рэктара

“Ён у адпачынку”: у ГрДМУ не пацвярджаюць звальненне рэктара

Удзень 28 жніўня ў сацсетках з’явілася інфармацыя пра звальненне рэктара Гродзенскага медуніверсітэта Віктара Сняжыцкага. Аднак ва ўніверсітэце Еўрарадыё яе не пацвердзілі. На працоўным месцы Сняжыцкага няма, аднак у яго прыёмнай нам расказалі, што ён у адпачынку: “Будзе ў панядзелак. Пра звальненне нічога не ведаю, няма ніякай інфармацыі. Званіце ў панядзелак”. 

Раней рэктар у сацсетках падтрымаў медыкаў-пратэстоўцах і раскрытыкаваў жорсткасць сілавікоў.

Сняжыцкі — доктар медыцынскіх навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук. Ён уваходзіць у калегію Мінздароўя і ў прэзідыум Савета рэктараў Беларусі. Акрамя таго, Сняжыцкі ўваходзіць у Савет Рэспублікі.

27 жніўня нарабіла шуму іншае гучнае звальненне ў медычнай сферы. Сваёй пасады пазбавіўся кіраўнік РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак. Супакойваць калектыў цэнтра, які патрабаваў вярнуць Мрочака, прыехаў выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Пасля выбараў кардыёлагі рэгулярна выходзілі на пратэстныя акцыі. Гэта было звязана найперш з затрыманнямі супрацоўнікаў цэнтра, якія адбыліся падчас масавых пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі