“Яваровы людзі”: як гучыць беларуская народная песня ў Канадзе — эфір

Фальклорны гурт "Яваровы людзі" / фота з сацсетак
Пра тое, як яны выбіраюць песні для свайго рэпертуару і што іх трымае разам, гаворым з гуртом “Яваровы людзі” ў 15:00.
Як бы далёка ад радзімы ні закінула беларусаў, Беларусь так проста з сэрца не выкінуць. Выяўляецца гэта ў кожнага эмігранта па-рознаму: хтосьці перачытвае беларускую літаратуру, хтосьці ўважліва сочыць за навінамі з Бацькаўшчыны, хтосьці далучаецца да беларускіх актыўнасцяў за мяжой праз беларускія суполкі ў сваіх гарадах, а хтосьці спявае беларускія народныя песні. Як, да прыкладу, удзельніцы і ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Яваровы людзі” з Таронта.
Што трымае людзей разам і якую ролю ў іх жыцці адыгрывае беларуская песня? Ці магчыма ў эміграцыі захаваць беларускую культуру і традыцыі? Як шукаць матэрыял для сваіх праграм і як арганізаваць музычныя абмены паміж Амерыкай і Еўропай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельніцы фальклорнага калектыву з Таронта “Яваровы людзі” ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.