Яўген Буйніцкі атрымаў 4,5 года калоніі за дапамогу ўцячы ад пераследу ў Літву

Яўген Буйніцкі атрымаў 4,5 года калоніі за дапамогу ўцячы ад пераследу ў Літву

Палітвязень Яўген Буйніцкі асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафаваны на 3520 рублёў, паведамляюць праваабаронцы. Крымінальную справу разглядаў суд Шчучынскага раёна (суддзя — Дзмітрый Цыунчык). 30-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у "наўмысным незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненым арганізаванай групай". Ён дапамагаў людзям, якія ратаваліся ад пераследу ў Беларусі, нелегальна перабрацца ў Літву. 

Буйніцкага затрымалі 5 жніўня 2021-га. З таго часу ён за кратамі. У кастрычніку мінулага года беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Судзілі Яўгена Буйніцкага аднаго, нягледзячы на тое, што гаворка ішла пра "групу". З ізалятара часовага ўтрымання ў Шчучыне яго перавядуць у гродзенскую турму, дзе ён будзе чакаць разгляду апеляцыйнай скаргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі