А. Яськова: Ліквідацыя “Надзеі” не спыніць нашую грамадзянскую дзейнасць

Вярхоўны суд Беларусі 11 кастрычніка ліквідаваў жаночую партыю “Надзея”. Ён адгукнуўся на пазоў Міністэрства юстыцыі, якое, нібыта, выявіла шэраг парушэнняў у дзейнасці партыі. Паведамляецца, што рашэнне абскарджанню не падлягае. “Еўрарадыё” звярнулася па каментар да старшыні жаночай партыі Алены Яськовай і вось што яна сказала:

“На нашую дзейнасць, грамадзянскую, чалавечую, жаночую, калі змагаемся за прававую дзяржаву і будучыню нашых дзяцей, гэта паўплываць не можа.

Ну а рашэнне суда тэндэнцыйнае, несправядлівае, неадэкватнае сітуацыі. І можна канстатаваць, што ў нашай дзяржаве чым вышэйшая інстанцыя, тым больш незаконных рашэнняў”.


Алена Яськова заявіла, што рашэнне носіць відавочную палітычную афарбоўку. У ліпені партыя атрымала свае новыя ўстаноўчыя дакументы і на той час усе прэтэнзіі Мінюста былі выкананы. Аднак зараз яны зноў з’явіліся.

Яськова мяркуе, што ліквідацыя “Надзеі” – гэта таксама і ўдар па Саюзу левых партый, у якім яна брала ўдзел. Справа па абскарджанні адмовы ў рэгістрацыі Саюзу таксама знаходзіцца ў Вярхоўным судзе і яна была прыпынена да рашэння па жаночай партыі.

Адзначым, што “Надзея” спыніла сваё існаванне на нешчаслівым 13 годзе з часу заснавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі