Яшчэ адно атручэнне чадным газам: у Ваўкавыску загінуў работнік аўтамайстэрні

Яшчэ адно атручэнне чадным газам: у Ваўкавыску загінуў работнік аўтамайстэрні

У Ваўкавыску ад чаднага газа загінуў работнік аўтамайстэрні. Паведамленне пра гэты інцыдэнт паступіла ў Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС 9 лютага апоўдні, падраздзяленні выратавальнікаў не выклікаліся.

Цяпер абставіны трагедыі высвятляе Следчы камітэт. Загінуламу было 38 гадоў.

За апошнія некалькі тыдняў гэта ўжо пяты інцыдэнт такога кшталту. 27 студзеня ў Барысаве чадным газам у жылым шматкватэрным доме атруцілася 6 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх. Усе яны загінулі. Праз тыдзень у Стаўбцоўскім раёне маці і дзіця атруціліся чадным газам і былі шпіталізаваныя. 6 лютага ў Слуцкай кавярні знайшлі мёртвымі дзвюх работніц кухні. 7 лютага ў Рагачоўскім раёне загінулі двое пенсіянераў — муж і жонка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі