У Мазыры з даху пяціпавярховіка ўпалі рабочыя
![На месцы здарэння](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/45.jpg.webp?itok=nbu3uYXi)
На месцы здарэння / t.me/gorodmozyr/
У Мазыры на вуліцы Прытыцкага з даху пяціпавярховіка ўпалі рабочыя. Аднаго адразу адвезлі ў бальніцу, а другога доўга рэанімавалі на месцы. Абставіны здарэння пакуль невядомыя.
Як піша тг-канал "Мазыр", побач з домам стаяў аўтакран, на траве ляжалі дзве каскі. Па некаторых звестках, рабочыя рамантавалі дах (нібыта мянялі шыфер), на які іх падняў кран.
![У Мазыры з даху пяціпавярховіка ўпалі рабочыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/44_72.jpg.webp?itok=ac3l4ZfM)
![У Мазыры з даху пяціпавярховіка ўпалі рабочыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/46_14.jpg.webp?itok=2mXb5k9W)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.