Чарговыя смерці ў Беларусі ад атручэння чадным газам

Чарговыя смерці ў Беларусі ад атручэння чадным газам

У Беларусі адбыўся чацвёрты выпадак атручэння чадным газам за апошні месяц. У вёсцы Забалоцце Рагачоўскага раёна ўвечары 7 лютага ў лазні знайшлі целы двух пенсіянераў — мужа і жонкі. Ім было па 85 гадоў. Як інфармуе sputnik.by, папярэдняй версіяй смерці называецца атручэнне чадным газам. Верагодна, вяскоўцы зарана зачынілі засланку ў печы. Праводзіцца расследаванне.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 студзеня ў Барысаве ў дзвюх кватэрах шматпавярховага дома загінулі шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Як мяркуецца, прычынай смерці стаў чадны газ. Праз тыдзень у Стаўбцоўскім раёне маці і дзіця атруціліся чадным газам і былі шпіталізаваныя. А 6 лютага ў кавярні ў Слуцку знайшлі целы двух работніц. Як мяркуецца, яны памерлі ад атручэння чадным газам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі