У кавярні ў Слуцку дзве жанчыны загінулі на працоўным месцы

У кавярні ў Слуцку дзве жанчыны загінулі на працоўным месцы

У кавярні ў Слуцку па вуліцы Сурпухоўскай дзве жанчыны загінулі на працоўным месцы. Іх целы знайшлі ў пятніцу ў памяшканні харчаблока. Як паведамляе sputnik.by са спасылкай на Следчы камітэт, кавярня працавала па спецзамове, жанчыны рыхтавалі ежу для мерапрыемстваў.

Крымінальную справу распачалі па факце службовай халатнасці. Па адной з версій, работніцы атруціліся чадным газам. Нагадаем, нядаўна таксама, як мяркуецца, ад чаднага газу загінулі шэсць чалавек у двух кватэрах шматпавярховага дома ў Барысаве.

Расследаваннем слуцкай справы займаецца Галоўнае следчае ўпраўленне. На месцы працуюць супрацоўнікі цэнтральнага апарату Следчага камітэта, спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертызаў. Апытваюцца сведкі, вывучаецца тэхнічная дакументацыя, прызначаныя экспертызы. Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч узяў расследаванне пад асабісты кантроль.

Сёння кавярня, а таксама крама і цырульня, якія знаходзяцца ў тым жа будынку, не працуюць. Кавярня апячатаная.

У кавярні ў Слуцку дзве жанчыны загінулі на працоўным месцы
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі