Ярмошына лічыць, што сябры АГП і БНФ маглі рыхтаваць правакацыі

Зарэгістраваць ініцыятыўныя групы адразу па некалькіх акругах паспрабавалі шэраг прэтэндэнтаў на дэпутацкі партфель. Па словах Лідзіі Ярмошынай, якія перадае БЕЛТА, беспартыйныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі, як правіла, былі не ў курсе апошніх паправак у выбарчае заканадаўства. Згодна з гэтымі папраўкамі, кандыдат у дэпутаты можа вылучацца толькі па адной акрузе.



У той жа час старшыня ЦВК звярнула ўвагу на тэндэнцыю, якая выявілася ў дзеяннях прадстаўнікоў партый АГП і БНФ. "Прадстаўнікі толькі гэтых дзвюх партый здзяйснялі наўмыснае дзейства і падавалі заявы па некалькіх выбарчых акругах. Гэта гаворыць аб пэўнай тэндэнцыі ў жаданні, магчыма, арганізаваць свядомую правакацыю", — зазначыла Ярмошына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі