Японія пазычыць МФВ $100 млрд на крэдыты пацярпелым ад крызісу краінам

Урад Японіі прыняў рашэнне вылучыць каля 100 мільярдаў долараў на аказанне дапамогі новым эканомікам, якія трапілі ў цяжкае становішча ў выніку фінансавага крызісу.
Мяркуецца, што прэм'ер-міністр Тара Аса абвесціць пра гэта ў сваім выступе на нарадзе лідэраў дваццаці вядучых дзяржаў свету, якая мае адбыцца пры канцы тыдня ў Вашынгтоне. Грошы будуць вылучаныя з японскіх золатавалютных рэзерваў.

Іх плануецца пазычыць Міжнароднаму валютнаму фонду для размеркавання на праграмы экстранай дапамогі. Акрамя таго Токіо заклікае іншыя найбольш багатыя краіны свету, у тым ліку Кітай і дзяржавы Блізкага Ўсходу, далучыцца да праграмы дапамогі пацярпелым ад фінансавага крызісу.

За апошні час МВФ патраціў амаль чвэрць свайго рэзервовага фонду ў 200 мільярдаў долараў, прадаставіўшы пазыкі Ісландыі (2 млрд долараў), Украіне (16,5 млрд). Акрамя таго, абмяркоўваюцца пазыкі Пакістану (14,5 млрд), Венгрыі (10 млрд), а таксама Беларусі (2 млрд) і Сербіі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі