Японцы, якія ў Расіі схілілі калумбійку да групавога сэксу, аказаліся казахамі

Японцы, якія ў Расіі схілілі калумбійку да групавога сэксу, аказаліся казахамі

Падчас футбольнага чэмпіянату свету ў Расіі адбываецца нямала крымінальных і кур'ёзных гісторый. Пра дзве з іх інфармуе esil.media. Спачатку 29-гадовая грамадзянка Калумбіі, якая прыехала на сусветнае першынство, напісала заяву ў расійскую паліцыю. Яна заявіла, што група японцаў у нумары гатэля схіліла яе да групавога сэксу. Жанчына была не супраць, але ёй не спадабалася, што працэс здымаўся на відэа. Яна прасіла выдаліць відэаролік і падазравала, што яе просьбу не выканалі. Паліцыя знайшла "японцаў", якія аказаліся грамадзянамі Казахстана.

Падобная гісторыя здарылася з грамадзянкай Кітая, якая займалася сэксам з двума фанатамі зборнай Аргентыны. Яны таксама здымалі на відэа, рабілі фота. Кітаянка прасіла іх выдаліць, чаго "аргентынцы" не зрабілі. Паліцыя адшукала іх, мужчыны аказаліся... армянамі з Пяцігорска. У пратаколе зафіксавана, што адзін з іх заявіў: "Яна была задаволеная і нават дала 30 долараў на каньяк".

Японцы, якія ў Расіі схілілі калумбійку да групавога сэксу, аказаліся казахамі
Фота: instagram.com/esil.media
Японцы, якія ў Расіі схілілі калумбійку да групавога сэксу, аказаліся казахамі
Фота: instagram.com/esil.media

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі