Януковіч з'ездзіў у Маскву: інвестыцыі на 15 млрд долараў і танны газ

Расія размесціць 15 мільярдаў долараў з Фонда нацыянальнага дабрабыту ў суверэнныя аблігацыі Украіны ў 2013 і 2014 гадах. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.





Расійскі прэзідэнт дадаў, што такім чынам Расія дапамагае ўкраінскаму ўраду вырашыць эканамічныя праблемы, звязаныя з сусветным фінансавым эканамічным крызісам. Таксама стала вядома, што быў падпісаны дадатак да кантракту "Газпрама" і "Нафтагазу Украіны", які прадугледжвае зніжэнне цаны расійскага газу для Украіны да 268,5 долара за тысячу кубаметраў. Сярэдні кошт сёлета складаў 404 долара, інфармуе РІА "Новости".





"Хачу ўсіх супакоіць, сёння мы ўвогуле не абмяркоўвалі пытанне аб далучэнні Украіны да Мытнага саюзу", — заявіў Уладзімір Пуцін. Як вядома, украінская апазіцыя мела засцярогу, што Віктар Януковіч падпіша ў Маскве дакументы, датычныя ўступлення Украіны ў Мытны саюз, і склікала на сённяшні вечар масавы мітынг у Кіеве.

Тое, што адбываецца цяпер на Майдане Незалежнасці, можна пабачыць тут.



 

Фота — ria.ru