Вы тут

Якія сюрпрызы да Дня закаханых рыхтуе Віктар Шалкевіч?

Віктар Шалкевіч / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Адмысловы канцэрт да Дня святога Валянціна падрыхтаваў сваім прыхільнікам Віктар Шалкевіч. І ўсе свае песні пра каханне абяцае заспяваць цягам аднаго канцэрта 15 лютага ў Палацы прафсаюзаў. Але гэта не ўсё: адмыслова да гэтага канцэрта быў перавыдадзены на CD першы альбом Віктара Шалкевіча "Правінцыя".

Якія яшчэ сюрпрызы рыхтуе сваім прыхільнікам Віктар Шалкевіч? Ці толькі выступам у Мінску абмяжуецца спявак? Ці час цяпер, калі незалежнасць краіны пад пагрозай, для песень пра каханне?!

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць спявак і шоўмен Віктар Шалкевіч, а таксама выдавец і канцэртны менеджар Алесь Мазанік

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.