Якія планы на Дзень Волі? У эфіры Еўрарадыё старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Якія планы на Дзень Волі? У эфіры Еўрарадыё старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

На Дзень Волі 25 сакавіка дэмакратычная апазіцыя традыцыйна ладзіць у Мінску шэсце. Але сёлета да святкавання Дня Волі далучаецца акцыя Мікалая Статкевіча з патрабаваннем адмены дэкрэта №3. І меркаванні наконт таго, куды рушыць калоне з месца збору каля Акадэміі навук, у арганізатараў двух гэтых акцый падзяліліся. Куды плануюць весці людзей палітыкі? Як яны збіраюцца дзяліць паміж сабой удзельнікаў акцыі? Што будуць рабіць, калі Мінгарвыканкам увогуле не дасць дазволу на правядзенне мерапрыемства 25 сакавіка?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні дасць у эфіры Еўрарадые старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Слухайце нас а 15-й гадзіне пасля выпуску навін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі