Вы тут

Якім будзе новы крыты скейтпарк у цэнтры Мінска

Вадзік Раманцоў / "УКантакце"

У цэнтры Мінска адкрываецца крыты скейтпарк "Магістр". Велізарнае памяшканне былой абутковай фабрыкі абсталявана разнастайнымі фігурамі пад узровень катання любой складанасці. Парк разлічаны на людзей, якія катаюцца на скейтбордах, BMX, роліках, самакатах. А яшчэ ў ім ёсць буфет і пакой для адпачынку.

"Марыў пра гэта з першай зімы, калі каталіся ў пераходзе", — прызнаецца адзін са стваральнікаў парку — госць Еўрарадыё, прадстаўнік каманды FAMILY SKATEBOARDS Вадзік Раманцоў.

Хлопцу 24 гады. 14 з іх ён прафесійна катаецца на скейтбордзе. Вадзік — неаднаразовы чэмпіён Беларусі па скейтбордынгу, пераможца шматлікіх міжнародных спаборніцтваў.

 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.