Якім будзе адказ Украіны на абстрэлы з Беларусі? Эфір з Самусем

Якім будзе адказ Украіны на абстрэлы з Беларусі? Эфір з Самусем

28 ліпеня ў бок Украіны з тэрыторыі Беларусі зноў паляцелі ракеты — амаль тры дзясяткі. І не ўсе яны былі перахопленыя ўкраінскім СПА. Усяго ж за пяць месяцаў з тэрыторыі нашай краіны па гарадах і вёсках Украіны выпусцілі звыш 600 ракет. Так, выпускалі не беларускія вайскоўцы, не з беларускіх ракетных сістэм і не па загадзе беларускага галоўнакамандуючага, але што гэта мяняе для ўкраінцаў?

Ці сталі абстрэлы з тэрыторыі Беларусі звыклай з’явай для ўкраінцаў? Ці ёсць чым адказаць на такія абстрэлы і што стрымлівае ўкраінскі бок? Ці стануць чарговыя абстрэлы падставай для новай хвалі антыбеларускіх настрояў сярод украінцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі