Як звязаныя страта пашпарту і страта незалежнасці краіны — эфір са Слюнькіным

Павел Слюнькін / Еўрарадыё

Павел Слюнькін / Еўрарадыё

Рашэнне лукашэнкаўскіх уладаў наконт скасавання магчымасці атрымаць новы пашпарт, не вяртаючыся для гэтага ў Беларусь, прынесла не толькі новых праблем тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за пагрозы ці ў выніку палітычнага пераследу. Гэта яшчэ адзін удар па суверэнітэце краіны і яе дзяржаўнасці. Яшчэ адна перашкода на шляху да паляпшэння адносінаў з Захадам.

Што падштурхнула рэжым да такога рашэння наконт пашпартоў і даверанасцяў, ці сапраўды гэта моцна ўдарыць па вымушаным мігрантам? Як звязаныя страта пашпарту з незалежнасцю краіны і пры чым тут пагроза страты суверэнітэту Беларусі? Ці магчыма беларусам сёння нейкім чынам уплываць на працэсы страты дзяржаўнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі