Як звязаныя катаванні ў Беларусі і вайна ва Украіне — эфір з Фёдаравай

Вікторыя Фёдарава / фота з архіва

Вікторыя Фёдарава / фота з архіва

Дакументуючы гісторыі катаванняў пасля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, дакументатары Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі пачалі заўважаць патэрн: шмат хто з беларускіх добраахвотнікаў расказваў пра свой траўматычны досвед падчас пратэстаў у жніўні. Гэта падштурхнула да ідэі паразмаўляць з добраахвотнікамі палка Каліноўскага, каб прасачыць, наколькі жнівень 2020 года, а асабліва перажытыя катаванні і жорсткае абыходжанне, маглі паўплываць на іх рашэнне далучыцца да палка.

Ці гатовыя людзі расказваць пра катаванні, ахвярамі якіх сталі? Як звязаныя падзеі 2020 года і тагачасныя катаванні і лёс беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне? Што будзе далей з сабранымі праваабаронцамі сведчаннямі катаванняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі