Як зрабіць так, каб кожнаму дзіцяці было "па барабану"

У канцы кастрычніка ў Мінску пройдзе дабрачынны канцэрт у падтрымку дзяцей з дзіцячага дома № 6 і інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Акцыя "Ўсім па барабане!" у межах дзіцяча-музычнага праекту "Бэйбі-БУМ" адбудзецца 24 кастрычніка ў мінскім R-club. А на сродкі, сабраныя ад канцэрту, будуць купленыя барабаны для дзяцей з дзіцячых дамоў.

Лічыцца, што этнічныя рытмы лёгка засвоіць, а працэс сумеснай ігры на барабанах дапамагае дзецям, пазбаўленым шырокіх магчымасцяў для камунікацыі, сфармаваць камандны дух і раскрыць сябе ў музыцы.

Нагадаем, дапамагчы зрабіць жыццё дзяцей больш "ударным" вы можаце 24 кастрычніка ў мінскім R-club. Для гэтага трэба проста купіць квіток на канцэрт за 15 000 рублёў. На сцэне акцыю падтрымаюць гурты

Awindar
Nagual
Alta Mente
Recha
Ох.ра
Джамбібум
Шёпот серебра

Пачатак канцэрту ў 18:00. Кошт квітка: 15 000 (квіткі прадаюцца ва ўваходу ў клуб у дзень мерапрыемства).

Фота: firestationseven.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі