Як зараз выглядае мяжа Беларусі з Украінай — відэа

Участак каля мяжы Украіны і Беларусі / тэлеграм-канал Сяргея Наева
Участак каля мяжы Украіны і Беларусі / тэлеграм-канал Сяргея Наева

Вагнераўцаў у Беларусі недастаткова для правядзення наступальных дзеянняў нават лакальнага характару, сказаў камандуючы Аб'яднаных сіл УСУ Сяргей Наеў.

А вось пранікненні на тэрыторыю Украіны дыверсійна-разведвальных груп не спыняюцца.

"Мы прымаем усе неабходныя меры па ўзмацненні нашых абаронных магчымасцяў у цесным узаемадзеянні з кіраўнікамі ваенных адміністрацый, павялічваем колькасць выбуховых і невыбуховых інжынерных загарод, а таксама ўсталёўваем дадатковыя камеры назірання", — кажа Наеў.

Камандуючы распавёў, што праінспектаваў участак украінска-беларускай мяжы і "на тым баку мяжы нікога не ўбачылі". Але назіранне за мяжой вядзецца ў тым ліку і з дапамогай тэхнічных прыстасаванняў. Зараз пагрозы для Украіны з боку Беларусі няма, кажа Наеў.

Вось, як выглядае зараз участак беларуска-ўкраінскай мяжы.

Як зараз выглядае мяжа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі