Як захаваць Вайсковыя могілкі? Гутарка з гісторыкам Паўлам Каралёвым (відэа)

Як захаваць Вайсковыя могілкі? Гутарка з гісторыкам Паўлам Каралёвым (відэа)

У чэрвені па ініцыятыве "Спецкамбіната КБА" пачалося "добраўпарадкаванне" Вайсковых могілак. Рабочыя пачалі знішчаць старыя аўтэнтычныя надмагіллі, замяняючы іх на аднолькавыя гранітныя надгалоўнікі.

Гісторыкі, валанцёры і сваякі пахаваных на могілках пачалі барацьбу за іх захаванне, змагаючыся за кожнае надмагілле. Мінкультуры моўчкі назірала за імі.

Чаму "Спецкамбінат КБА" дзейнічае на Вайсковых могілках варварскімі спосабамі? Ці праўда, што работы праводзяцца без праекта? Чаму Генпракуратура дагэтуль не спыніла "добраўпарадкаванне"? Чым увесь час займаецца Міністэрства культуры?

У жывым эфіры Еўрарадыё паразмаўлялі пра гэта з вядомым экскурсаводам, супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і заснавальнікам галоўнага краязнаўчага свята Беларусі "Фэст экскурсаводаў" Паўлам Каралёвым.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі