Чаму юны расійскі скакун з шастом пераехаў у Беларусь. Стрым з Мацвеем Волкавым

Чаму юны расійскі скакун з шастом пераехаў у Беларусь. Стрым з Мацвеем Волкавым

Расійскі скакун з шастом Мацвей Волкаў мінулым летам атрымаў від на жыхарства ў Беларусі і пачаў выступаць за нашу краіну. Ён прыняў такое рашэнне праз пагрозу застацца па-за спортам разам з усёй Усерасійскай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.

Мацвей не хоча паўтарыць лёс бацькі, таксама скакуна з шастом, які быў на піку формы ў 1984 годзе, але прапусціў Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе праз палітычнае рашэнне СССР.

У лютым 2021 года Волкаў паказаў рэкордны вынік для юнакоў, не старэйшых за 18 гадоў. Хлопец узляцеў на 5,60 м.

Ці задаволены спартовец пераходам у зборную Беларусі? Якія ў Мацвея планы па выступленнях на бліжэйшых турнірах? Чым адрозніваюцца трэніроўкі ў Беларусі і Расіі? Што падобнага і адрознага ў дзвюх краінах у сітуацыі з пандэміяй? Нарэшце, як Мацвей засвоіўся ў Мінску і ці турбуе юнака палітычны крызіс у Беларусі? На гэтыя пытанні Еўрарадыё адказваюць скакун з шастом і рэпер-пачатковец Мацвей Волкаў і ягоны бацька і трэнер Канстанцін Волкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі