Вы тут

Як выглядае манета, якую прадалі ў мільён разоў даражэй за намінал

Супердарагая манета / bbc.com

У ЗША прадалі за 1,3 млн долараў (1 млн фунтаў стэрлінгаў) залатую манету вартасцю 1 фунт стэрлінгаў з выявай англійскага караля Эдуарда VIII. Яна стала самай дарагой у гісторыі Вялікабрытаніі. Атрымліваецца, што калекцыянер заплаціў у мільён разоў даражэй за намінал, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Папярэдні ўладальнік манеты, калекцыянер з ЗША, купіў яе ў 2014 годзе за 850 тысяч долараў.

Агулам было выпушчана толькі шэсць такіх манет. Чатыры з іх — у музеях, дзве — у прыватных калекцыях. Справа ў тым, што Эдуард VIII у канцы 1936 года адмовіўся ад кароны для таго, каб узяць шлюб з амерыканкай Уоліс Сімпсан. Ён не прабыў каралём і года. Таму запланаваны масавы выпуск манеты не адбыўся.

Манета цікавая не толькі сваёй рэдкасцю, але і тым, што выява караля на яго жаданне была зроблена з парушэннем традыцыі — на ёй змешчаны яго левы, а не правы профіль.

bbc.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.