Як выглядае глабальнае пацяпленне: тэмпературны штрых-код Беларусі

Як выглядае глабальнае пацяпленне: тэмпературны штрых-код Беларусі

Як выглядае глабальнае пацяпленне? У тэлеграм-канал cybulinka. мы падгледзелі сайт ShowYourStripes (https://showyourstripes.info/) створаны для таго, каб адлюстроўваць глабальныя змены клімата ў простай форме.

У меню сайта можна абраць краіну і атрымаць такія палоскі, якія адлюстроўваюць змены тэмпературы з 1901 па 2018 год. Сіні колер — тэмпература ніжэй за норму (пахаладанне), чырвоны — вышэй за норму (пацяпленне), белы — норма.

Вось як выглядае тэмпературны штрых-код Беларусі — з 1901 па 2018 год:

Як выглядае глабальнае пацяпленне: тэмпературны штрых-код Беларусі
showyourstripes.info

А вось тэмпературныя штрых-коды нашых суседзяў: Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Ну што, і далей не верыце ў глабальнае пацяпленне?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі