Як выглядае дарослы Драка Малфой з “Гары Потэра”?

Як выглядае дарослы Драка Малфой з “Гары Потэра”?

Брытанскі актор Том Фэлтан, які падлеткам здымаўся ў фільмах пра Гары Потэра, стаў удзельнікам тэлеперадачы Good Morning Britain. Не ўсе фанаты кінасерыі пазналі ў гэтым мужчыне пыхлівага і стылёвага Драка Малфоя.

На перадачу Фэлтан прыйшоў у вопратцы, якая некаторым прыхільнікам падалася недарэчнай, а таксама з не вельмі ахайнымі валасамі.

Пасля здымак у фільмах пра “Гары Потэра” выканаўца ролі Драка Малфоя вырашыў не вяртацца ў акторства. Ён сышоў у рыбалавецкую сферу і паступіў у профільны ўніверсітэт. Аднак пасля ён усё ж вярнуўся ў кіно і зняўся ў шэрагу малавядомых фільмаў. Цяпер актору 31 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі