Як выглядае Chevrolet Niva агранома пасля нападу вяскоўца з сякерай (фота)

Як выглядае Chevrolet Niva агранома пасля нападу вяскоўца з сякерай (фота)

У Мазырскім раёне ў вёсцы Слабада каля малочна-таварнай фермы адбыўся напад на аўтамабіль агранома мясцовай гаспадаркі. Як інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі, 43-гадоваму мясцоваму жыхару чамусьці не спадабаўся Chevrolet Niva. Мужчына нідзе не працуе, у той дзень ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён схапіў сякеру і пачаў наносіць па аўтамабілі шматлікія ўдары. Прысутныя сведкі кажуць, што прычына агрэсіі ім была незразумелая, канфліктаў з аграномам не было.

Пасля таго, як дырэктар патэлефанаваў у міліцыю, на месца здарэння прыехалі сілавікі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "хуліганства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі